ФОРУМ ГОРОДА МЯДЕЛЬ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » ФОРУМ ГОРОДА МЯДЕЛЬ » Неформалам нашего города!!! » Нарачанскі гурт ДА!БЛ перамог на рок-фэсце ў Полацку


Нарачанскі гурт ДА!БЛ перамог на рок-фэсце ў Полацку

Сообщений 1 страница 6 из 6

1

Фестываль беларускамоўных рок-гуртоў прыняў гарадскі Палац культуры. У конкурснай праграме выступілі сем каманд з розных куткоў Беларусі, а ў якасці гасцей – полацкая «Indra», віцебская «Kripa» і сталічны «каранаваны» «Neuro Dubel».
Рок-гурты, якія патрапілі ў конкурсную праграму, былі даволі розныя – і па стылі, і па ўзроўню майстэрства. Адзінае, што адразу кідалася ў вочы, – амаль поўная адсутнасць мясцовых музыкаў. Усяго тры гурты з Полацку і Наваполацку падалі заяўкі на ўдзел у «Начы Ваўкалака», і толькі наваполацкі «Denial of Life» прайшоў у конкурсную праграму. Вядома, мала хто з мясцовых сёння спявае па-беларуску. Але некаторыя гурты проста перакладалі свае тэксты, каб паўдзельнічаць у фестывалі, якіх, на жаль, сёння ў Беларусі праводзіцца зусім не процьма.
Сапраўдным адкрыццём «Начы Ваўкалака» стаў гурт «Da!Бл...» з вёскі Нарач. Хлопцы паказалі зусім «невясковы» ўзровень валодання інструментамі, добры драйв ды па-сапраўднаму рок-н-рольныя тэксты. За што атрымалі і прыз глядацкіх сімпатыяў, і гран-пры ад журы – запіс на прафесійнай студыі ў Мінску.
Вельмі прафесійна і якасна адыгралі сваю праграму і колішнія пераможцы «Рок-Кола» – віцебскі «Восьмыдзень». За што атрымалі спецыяльны прыз ад Інтэрнет-праекта Ximik.info.
Прыз за лепшае гучанне дастаўся «Акропалю» са Смалявічаў, за лепшае шоу – навапалачанам з «Denial of Life». Хаця поўнае права атрымаць апошнюю ўзнагароду мела і мінская «РоСтра». Асабліва выдавалася яе вакалістка Анастасія Карпоўская – і незвычайным голасам, і сваім «жыццём» на сцэне. Але арт-рок, які выконвае гурт, мала каму прыйшоўся да спадобы...
«Узровень гуртоў, якія выступалі на “Начы Ваўкалака”, даволі розны, – адзначыла сябра журы, вядомая беларуская музыка Кася Камоцкая. – Але некаторыя прыемна ўразілі. Напрыклад, я са здзіўленнем даведалася, што ёсць беларуская вёска Нарач, дзе існуе гэткі добры гурт».
І з таго факту, што беларускамоўны рок-фестываль сабраў толькі сем удзельнікаў, Кася Камоцкая параіла не рабіць вялікіх высноваў: «Фестываль малады, ён толькі пачынае набіраць свой прэстыж. Я ўпэўненая, што ў наступны раз удзельнікаў будзе значна больш. І сам па сабе той факт, што рок-фестываль прайшоў на сцэне гарадскога Палаца культуры, а не дзесьці ў падвале ці маленькім клубе, гаворыць пра яго ўзровень».
Увесь цяжар арганізацыі фестываля ўзвалілі на свае плечы полацкая паэтка Лера Сом і ўдзельнікі мясцовага гурта «Indra». Яны, дарэчы, прадставілі на суд публікі свае песні – новыя, але з фірмовым «індраўскім» гучаннем і добрымі тэкстамі.
«Мне б хацелася, каб беларуская культура развівалася ва ўсіх сваіх праявах, у тым ліку ў рок-музыцы. Але, на жаль, беларускамоўнымі гуртамі сёння асабліва ніхто не займаецца, – кажа Лера Сом. – Таму мы і праводзім гэты фестываль – каб даць магчымасць вырасці новаму пакаленню беларускіх музыкантаў. Вось, паглядзіце, пераможцамі ў нас стаў гурт «Da!Бл...», пра які яшчэ ўчора ніхто не ведаў. Так што, думаю, гэта мае сэнс».

0

2

АФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУУЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕТТТТТТТТТТТТТТТТТТТТТТТЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬЬ Дабл рулит! А кто еще там был а то я не в курсе?

0

3

Da!Бл...» (вёска Нарач) – уладальнікі Гран-пры «Начы Ваўкалака»
«Восьмыдзень» (Віцебск) – уладальнік спецыяльнага прызу ад сайта Ximik.info
Акропаль» (Смалявічы) – прыз за лепшае гучанне
«Denial of Life» (Наваполацк)
«РоСтра» (Мінск)
«Алмазны фронт» (Віцебск)
          НУ вобщэм http://www.narach.org/3113.html

0

4

Молодцы!!!

0

5

Ну блин. Поздравляю. Советую всем побывать на их живом выступлении. Я постараюсь это летом организовать.

0

6

андруша!!!!!!!!!!!!! нада обязательно!!!!!!!!!! если нада помощ зави!!!!!!

0


Вы здесь » ФОРУМ ГОРОДА МЯДЕЛЬ » Неформалам нашего города!!! » Нарачанскі гурт ДА!БЛ перамог на рок-фэсце ў Полацку